Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння
1:06:03
25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук. Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё…